Пусціце Барыса ў сваё жыццё. Не пашкадуеце!

Барыса знайшла валанцёрка па дарозе дадому. Ён ляжаў у траве побач з тратуарам і ледзь дыхаў. Кот меў сур'ёзныя пашкоджанні. «Нехта яго моцна збіў», — сказаў ветэрынар. Адразу пачалі лячэнне!


Кажуць, у катоў дзевяць жыццяў, Барыс ачуняў. Пра мінулае нагадваюць пакалечаныя пярэднія лапы. Але гэта абсалютна не перашкаджае яму жыць, хіба што не дае магчымасці ўдзельнічаць у актыўных гульнях.


Барыска — кот з характарам: сябе крыўдзіць не дазволіць. А ў цэлым да чалавека ставіцца прыязна, нягледзячы на боль і пакуты, якія прыняў ад яго ў мінулым.

Барыс любіць, каб яго заўважалі і таму часцяком прымае стойку «сурыката». Вельмі пацешна выглядае пры гэтым.


Гэтаму кату патрэбны дом, утульнасць, бяспека, любоў і клопат. Калі вы гатовыя пусціць Барыса ў свой свет і падараваць яму шчаслівае кацінае жыццё — пішыце, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца.

+375 (29) 647-57-63 Вікторыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: