Ральф — разумны, добры, энергічны і гатовы стаць лепшым сябрам

Валанцёры забралі гэтага прывабнага сабаку з вуліцы ў студзені. Ён падыходзіў да людзей, глядзеў у вочы — нібыта шукаў кагосьці. Пару разоў заходзіў у кафэ. Але гаспадара так і не знайшоў. Не атрымалася знайсці і ў валанцёраў.



Ральф — прыгожы, станісты, буйны мужчына, як кажуць, у самым росквіце гадоў.

Яму каля 4 гадоў. Прышчэплены, спакладаны, апрацаваны ад паразітаў.

Ральф круты сабака! Вельмі пазітыўны, таварыскі і энергічны. Добры, актыўны прыгажун. Хочацца знайсці для яго і людзей такіх жа — пазітыўных і актыўных. 

Мы шукаем яму сям'ю і дом, дзе ён будзе паўнапраўным членам сям'і, дзе яго будуць любіць! А Ральф у адказ падорыць сваю бязмежную вернасць!


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца:

+375(29) 508-19-86 Марына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: