Розачка — ласкавая, выхаваная і незаслужана самотная

Розачка трапіла да валанцёраў каля года таму. Проста падышла да адной з жанчын і ўткнулася галавой у яе калені, а потым разважліва пайшла побач. Сабаку не адштурхнулі, а ў валанцераў стала на адзін хвост болей.


Розачка — невялікая, пяшчотная, ласкавая дзяўчынка, якая смешна паказвае зубкі ва ўсмешцы, калі бачыць знаёмага чалавека.


Яна вельмі душэўная і выхаваная, але ніяк не можа знайсці дом. У вальеры яе пастаянна ганяюць іншыя сабакі, і ад гэтага яна часта хаваецца ў будцы.


Розачка неверагодна паслухмяная і тактоўная, яна не будзе надакучаць вам сваёй прысутнасцю, але з задавальненнем падставіць пуза для пачасункаў і будзе заўсёды побач падчас прагулкі.


Ёй зараз каля 2 гадоў, стэрылізавана, апрацавана ад паразітаў. Ідэальна падыдзе ў кватэру або дом. Паглядзіце на яе: ёй як нікому патрэбны любоў і ласка.


Знаходзіцца ў Жодзіна. Магчымая дастаўка!

+375 (29) 679-15-83 Наталля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: