Рыжык — залаты кот для добрых людзей

Казалі, што ў яго ёсць гаспадары. Але ці можна так называць людзей, у якіх кот 24 гадзіны ў суткі бадзяецца ля пад'езду без дагляду? Адзіная, хто клапаціўся аб ім, — валанцёрка, якая жыла ў гэтым жа доме. Яна і карміла, і лашчыла.



А перад зімой яе нервы не вытрымалі, і яна забрала Рыжыка на ператрымку.

Рыжык — прыгожае персікава-рыжае сонейка, сагрэе ўсіх навокал сваім цяплом і абаяннем!


Прыязны і ласкавы, але не вельмі любіць, калі яго занадта ціскаюць. Таму шукаем для яго сям'ю без малых дзяцей.


Выдатнаму хлопцу каля трох гадоў, ён спакладаны, прывучаны да латка.

Калі вам да спадобы ўтульны спакой і кранальная далікатнасць, звярніце ўвагу на нашага Рыжыка. Ён — гэта менавіта той, каго вы чакалі.

+375 (29) 680-05-90 Таццяна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: