Магчыма, Флінце патрэбна больш часу, каб прызвычаіцца да новай абстаноўкі і атачэння. А калі прывыкне — прыйдзе пагутарыць, дазволіць акуратна пагладзіць сябе па спінцы і пачасаць за вушкам.
А вось на ручках сядзець не любіць. Магчыма, калі новы гаспадар будзе цярплівы і пяшчотны — Флінта прызвычаіцца і да ручак.
Хаця, ненадакучлівасць і самастойнасць — гэта вялікі плюс у характары любой коткі.
Калі Флінта думае, што яе ніхто не бачыць і на яе свабоду ніхто не замахваецца, яна суе свой нос усюды, з цікаўнасцю, уласцівай усім коткам, абследуе тэрыторыю, вынюхвае і выглядвае.
За ёй вельмі цікава назіраць. Мы спадзяемся, што Флінта прынясе вам шчасце і радасць.
Ёй каля 1,5 года. Стэрылізавана.
+375 (29) 676-85-00 Ірына.