Сцёпа — сабака для тых, хто хоча спазнаць дзэн

Гэтага прывабнага сабаку валанцёры знайшлі ў Бараўлянах. Ён быў без аброжка і ланцужка не ведаў. Пры гэтым добра выконваў каманды: сядзець, дай лапу. Хутчэй за ўсё ў яго калісьці быў дом, але штосьці пайшло не так.

Сцёпа спакойны, марудлівы і ўдумлівы.


Ласкавы, але ненадакучлівы, калі трэба выдатна зможа сам сябе заняць.


Адна з любімых забавак — сядзець на падваконні і назіраць за тым, што адбываецца за акном. Пагуляць ён таксама любіць, але доўгімі шпацырамі вас не замучае.


Сцёпа чакае сваю Сапраўдную Сям'ю.


Яму каля 3-х гадоў, здаровы, стэрылізаваны.

Аддаецца ў дар дарослым адказным людзям па дамове з ненадакучлівым адсочваннем далейшага лёсу.

+375 (44) 531-80-87 Таццяна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: