Сем кавалачкаў шчасця ў добрыя рукі!

На адной з ператрымак апынулася шмат кацянят — з такім розным, але ж такім аднолькавым лёсам. Нібыта некаторыя «людзі» працягваюць жудаснае спаборніцтва па жорсткасці ды бяздушнасці. Як сапраўдныя злачынцы яны робяць гэта таемна і страшэнна абураюцца, калі хтосьці з іх становіцца вядомым. Нагадвае нешта, сапраўды?

Котка некалькі дзён ляжала ў адным з двароў. Яна ўжо не магла нават мяўкаць, толькі цяжка дыхала. Людзі праходзілі міма, рабілі выгляд, што нічога не адбываецца. Адзіны хлопец адвез ўжо страціўшую прытомнасць небараку ў клініку, дзе яна прыйшла ў сябе на некалькі хвілін, нарадзіла двух малых і памерла. Нованароджаных з вялікімі складанасцямі выратавалі валанцёры.

Другі мінчук пайшоў па сваіх справах ў гараж і ўбачыў побач з ім скрыню з двумя малымі кацянятамі. Занес дахаты, а калі вярнуўся, то на тым жа месцы яго чакала скрынка з яшчэ адным малым... Выратавалі таксама і іх.

Жанчына ішла дадому побач з дзіцячай пясочніцай, у якой сядзела зусім малое кацяня і на ўсё наваколле прасіла аб дапамозе. Яна адна падыйшла і забрала малое. Міма прайшло шмат мінакоў.
Зараз усе выратаваныя здаровыя, толькі адзін яшчэ заканчвае лячэнне вока. Малым ад 1,5 да 4 месяцаў.
Апрацаваны ад паразітаў ды глістоў, добра ведаюць латок. Вельмі гуллівыя і цягнуцца да чалавека. Маюць добры апетыт.

Будуць шыкоўнымі катамі ды коткамі, добрымі сябрамі і не дадуць сумаваць ніколі і нікому!

Тэлефануйце і прыходзьце знаеміцца!

+375(29)264-54-83 Любоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: