Сэм — сабака і для канапы, і для аховы!

Увесну ля Цны з'явіліся два невялікіх шчанюка. Да людзей не падыходзілі, дзічыліся. Валанцёрка амаль два тыдні кожны дзень па кроку-другому падыходзіла да іх з пачастункам, пакуль нарэшце не атрымалася заманіць абодвух на двор прыватнага дома. На наступны дзень малым надзелі аброжкі і яшчэ праз дзень адбыўся цуд.


Адзіны шчанюк раптоўна стаў сабе паводзіць як звычайны хатні сабака — ён з задавальненнем даваўся пагладзіць, хадзіў хвастом за любым чалавекам і лашчыўся, лашчыўся...

Цяпер Сэм шукае клапатлівых гаспадароў. Ён цудоўны, неверагодна ласкавы і разумны хлапчук.


Сэму 5-6 месяцаў. Апрацаваны, прышчэплены. Дома нічога не псуе, трывае двухразовы выгул.
Выдатна ўжываецца з іншымі суродзічамі. Канапавы варыянт, але можа і ахоўваць! Вельмі арыентаваны на чалавека.


Аддаецца ў кватэру або прыватны дом, з пражываннем у доме.


+375 (44) 512-77-39 Таісія

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: