Сеня — утульнасць перамагае!

Сеню знайшлі летась. Хутчэй за ўсё яго збіла машына. Моцна траўміраваны акрываўлены кот ужо не меў сіл крычаць. А людзі проста гідліва яго абыходзілі. На шчасце, валанцёры паспелі даставіць гаротнага ў клініку.


У клініцы яму тэрмінова зрабілі аперацыю, і павольна, але ўпэўнена кот пайшоў на папраўку.

Сёння ён абсалютна здаровы! Ён нават набраў залішнюю вагу, таму некаторы час сядзеў на дыеце.


Спакладаны, апрацаваны ад паразітаў, прышчэплены.
У Сені ёсць адна асаблівасць, магчыма, гэта водгаласк яго мінулага жыцця ці наступствы перанесеных траўмаў: у стрэсе кот пачынае моцна сябе вылізваць, грэбаць альбо шмат есці. Але ўсё гэта, пагадзіцеся, не крытычна.


У астатнім Сеня класны кот! Ён прыгожы, у яго заўсёды прывабны і смешны выраз мордачкі.


З задавальненнем гуляецца з цацкамі, ладзіць з іншымі коткамі. Любіць знаходзіцца побач з чалавекам і быць у цэнтры падзей. Прывучаны да латка, есць сухі корм.


Прыязджайце знаёміцца! Сеня вас чакае!

 +375 (29) 511-94-07 Валянціна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: