Сіма: хутка ўсяму вучыцца і любіць людзей

Двухмесячную Сіму знайшлі на вуліцы. Шчанюк відавочна быў хатні. Магчыма, выставілі, калі заўважылі, што малое не адпавядае стандартам пароды.


На жаль, добрыя маладыя людзі, якія ўзялі Сіму, з цягам часу зразумелі, што пакуль не гатовыя гадаваць сабачку. Так Сіма трапіла на ператрымку, а валанцёры сталі шукаць для яе новы дом.


Дзяўчынка неймаверна абаяльная, ласкавая, завадная і рухомая. Паглядзіце, якая ў яе незвычайная шэрстка і ашаламляльныя вушкі! А яшчэ Сіма вельмі хутка ўсяму вучыцца і любіць людзей.



Зараз ёй каля 7 месяцаў. Сіма зусім невялікая і кампактная. Калі вырасце, будзе сярэдняга памеру.


Выдатна ўжываецца з іншымі жывёламі.


Па ўзросце будзе стэрылізавана. Калі вы марыце знайсці пазітыўнага сябра і любіце актыўныя прагулкі — Сіма ваш ідэальны варыянт. Тэлефануйце, Сіма вельмі чакае свайго чалавека! +375 (29) 648-73-36 Руслан.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутвалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду, але яны не губляюць надзею знайсці новы дом і свайго самага лепшага і самага любімага гаспадара.

Штодня мы будзем прадстаўляць вам адну пяшчотную пыску са спадзевам, што сярод вас знойдуцца тыя, хто абавязкова не пройдзе міма

Больш цікавага на «Новым Часе»: