Сонечная і жыццярадасная Чыко

Маленькая і мілая Чыко стала цудоўным падарункам дзяўчыне на дзень народзінаў. Праўда, нядоўга. Сваякі дзяўчыны мімімішнасць Чыко не ацанілі, затое адзначылі лужынкі і «пагрызы», без якіх не абыходзіцца бадай ніводнае двухмесячнае шчанё. Так Чыко апынулася... ля смеццевых бакаў.

Знаёмцеся: сонечная і жыццярадасная Чыко. Ёй каля трох месяцаў — добрае і ласкавае дзіця. Вырасце сабакам сярэдняга памеру.


Мы шукаем для яе добрых і адказных людзей, якія любяць жывёл і здольныя стаць сапраўднай сям'ёй для маленькай істоты з мокрым носам. Якія будуць любіць яе і выхоўваць, радавацца кожнаму дню побач і ніколі-ніколі не здрадзяць.
Калі гэта вы, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: