Сонечныя хлопчыкі — лепшы антыдэпрэсант! Абноўлена: рыжыкі знайшлі свае сем'і

Звычайная дачная гісторыя. На лецішча добрых людзей прыйшла котачка. Ды не адна, а з двума кацянятамі. Пасяліла іх у альтанцы. А потым яшчэ дзяўчынку-прыёмыша прывяла.


Прыёмнаму кацяняці новы дом хутка знайшлі. Маму-котку стэрылізавалі. Але пасля аперацыі ў яе пачаліся ўскладненні, прыйшлося разлучыць з дзеткамі. Цяпер яна далечваецца і неўзабаве таксама паедзе ў новы дом.

Засталіся двое малых хлопчыкаў-прыгажунчыкаў.

Ім каля 1.5 месяцаў. Кацяняты вясёлыя, гуллівыя, абсалютна ручныя, добра ладзяць з дарослымі і дзецьмі.
Самі ядуць і п'юць.

Упэўнена карыстаюцца латком. Апрацаваны ад глістоў і блох.

Ці магчыма стрымаць усмешку, гледзячы на гэтых малых гарэзаў? Яны поўныя пазітыву і энергіі, падораць сваёй новай сям'і масу прыемных момантаў, добры настрой, любоў і падзяку — тое, чаго нам усім так часта не хапае!

Пішыце ў вайбер: +37529 323 87 50, Юлія.  


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: