SOS! Засталося толькі два дні і адзін сабака. Уладкаваны!

Гэтых сабак «пазначылі на ўсыпленне». Раніцай панядзелка іх чакае смяротны уклол. Пасля пакутлівая няхуткая смерць. Двум з іх пашчасціла. За адзін здень знайшліся добрыя людзі, якія забралі ў новы дом. Засталася толькі адна.

Вось яна! Ранкам 16 снежня яе заб'юць! Выратуйце яе, калі ласка!

Яны паміраюць доўга, страшна і пакутліва. Большасць шчанюкоў ужо цішком усыпілі… Дапамажыце, выратуйце ім жыццё! Зрабіце добрую справу і вам гэта абавязкова вернецца!

Хай гэта няшчасная сустрэне новы дзень, хай дыхае марозным паветрам і грэецца ў промнях вясновага сонца. Гэта ж так проста — падарыць жыццё, даць куточак свайго дому і міску ежы…



Гэтай дзяўчынцы ўжо пашанцавала. 14 снежня можна запісаць як яе Дзень народзінаў. Сабаку-баяку сёння забралі! Цяпер у яе ёсць дом і гаспадар. Спадзяемся, усё будзе добра!

І гэты прыгожы і самаахвярны сабачы нос, сапраўдны вартаўнік таксама ўжо паехаў дахаты

Спяшайцеся выратаваць!

Мінск, вул. Гурскага, 42
Рэжым працы 9.00 — 19.00, перапынак 13.00-14.00
З сабой узяць свой пашпарт для афармлення і ланцужок-добрую моцную шлейку, аброжак.

Калі ўзніклі пытанні, тэлефануйце: +37544-750-29-07 (А1) Вайбер
+37529-860-07-82 МТС
Анжаліка.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: