Спакойны і ўраўнаважаны Уран чакае свайго чалавека

Урана знайшлі валанцёры калі ён ужо быў не ў стане нават стаяць. На худога, бруднага, знясіленага сабаку без слёз было немагчыма глядзець. У ветэрынарнай клініцы з яго снялі амаль 100 кляшчоў! Неверагоднымі намаганнямі валанцёраў сабака здолеў выжыць.
.



Урану каля двух гадоў.


Ён ідэальны для сумесных сэлфі, валяння на канапе і ўтульнага прагляду тэлевізара.


Ён укормлены і аблашчаны.


Але яму патрэбны дом з адзіным гаспадаром, з якім ён будзе праводзіць вечары.


Уран вельмі спакойны сабака. Зусім ненадакучлівы, выдатна ладзіць з дзецьмі і іншымі жывёламі, абаяльны і прывабны.

+375 (29) 679-15-83 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: