Сумная гісторыя Бэмбі: ледзь не забілі дзеля забавы. Але ён гатовы дараваць

Гісторыя Бэмбі падобна на дрэнны баявік ці на фільм жахаў. Яго маці загінула пад коламі грузавіка, неўзабаве сястру расстралялі з пнеўматычнай зброі дзеля забавы жыхары адной з вёсак Міншчыны. Ад смерці пад кулямі Бэмбі ў апошні  момант выратавала дзяўчына-валанцёрка.

Дагэтуль пад скурай у Бэмбі засталіся дзве кулі: яны не пашкодзілі жыццёва важныя ворганы і, здаецца, не перашкаджаюць кату. Ветэрынары параілі іх не чапаць.


Бэмбі каля 2.5 гадоў. Пасля таго, што кот перажыў, ён вельмі любіць хатні камфорт. Добра ведае латок і кіпцяточку і карыстаецца імі. 


Да незнаёмых людзей спачатку ставіцца насцярожана, і Бэмбі можна зразумець. Але, нягледзячы на тое, што кот ледзь не загінуў ад рук чалавека, ён гатовы любіць і быць любімым. З сваімі ён па-сапраўднаму раскрываецца, і тады гэта вельмі ласкавы і гуллівы коцік. 


Бэмбі кастрыраваны і прышчэплены, ён поўнасцю падрыхтаваны да пераезду ў сваю сям'ю. 
Есць "натуралку", не адмовіцца і ад сухога корму. Добра ладзіць з іншымі катамі.


Калі вас закранула гісторыя Бэмбі, тэлефануйце: +37529 244-13-56, Юлія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: