Свята штодзень? З Барні гэта проста!

Гісторыя, якіх ужо было шмат. У двары з'явіўся кот. Прыгожы, дагледжаны, у вачах неразуменне: «Што здарылася?» Першы час хаваўся ад людзей, але са двара не сыходзіў.


На аб'явы па раёне ніхто не адгукнуўся.

Тым часам пачаліся дажджы. Кот стаў падыходзіць да людзей, браць ежу з рук і прасіцца дамоў. А потым паехаў у прытулак, дзе яго чакаў часовы куток.


Кот аказаўся спакладаным, так што заставалася апрацаваць і прышчапіць. Узрост — прыкладна 1.5 гады.


Барні вельмі актыўны, вясёлы, гуллівы, проста шарык энергіі!


Любіць сядзець на ручках, каб гладзілі, а ён у адказ будзе муркатаць свае каціныя спевы. Але гэта потым, калі нагуляецца. А гуляць з Барні пажадана махалкай або цацкамі, бо кот не заўсёды разлічвае сілу ўкусу ды й кіпцюры можа ўсунуць мацней.


Да іншых катоў абыякавы, не выяўляе агрэсіі, але і не спіць у абдымках.

Тэлефануйце і забірайце гэтага прыгажуна: + 375 (29) 862-19-05 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: