Шэры «леапард» Джус шукае сям'ю

Чалавечая подласць не мае межаў. Напрыканцы траўня ля адной з аўтазаправак Мінска з аўтамабіля выкінулі цяжарную котку. Супрацоўнікі ды некаторыя кіроўцы часам падкормлівалі яе, але кіраўніцтву запраўкі такое суседства не падабалася. І котцы стаў пагражаць адлоў...

Напачатку чэрвеня на свет з'явіліся пяць кацянятаў. На некалькі дзён супрацоўнік запраўкі знайшоў для сямейства ціхі куточак. Пасля некалькіх спробаў атрымалася злавіць котку і адправіць яе на ператрымку. Цяпер яна даволі кантактная ды спакойная.


Джус — адзін з пяці кацянят, народжаных на запраўцы. 

Актыўны і гуллівы, як усе дзеці, хоць спаканейшы за сваіх брацікаў і сястрычак. Джус вельмі сябруе з сястрычкай Марфай, яны душы не чуюць адзін у адным. Вось было б файна, калі б і ў новы дом яны паехалі разам!


Есць добра, мурчыць гучна. Джусік — ідэальны варыянт для тых, каму падабаюцца коцікі з класічнай "дзікай" афарбоўкай.

Дзень народзінаў Джус адзначае 3 чэрвеня. 


Кацяня аддаецца ў добрыя рукі з афармленнем дамовы аб перадачы, з умовай абавязковай кастрацыі па дасягненні адпаведнага ўзросту.

 Калі вас зацікавіў Джус, патэлефануйце: + 375 29 503-16-26 Святлана.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: