Шляхетная паненка Пона шукае радавое гняздо. Абноўлена: знайшла!

Пону знайшла адна з валанцёрак, калі ездзіла летась па справах у Магілёў. На запраўцы да яе раптам выйшаў вельмі худы сабака і знясілена прытуліўся галавой да нагі жанчыны. Працаўнікі запраўкі раўнадушна распавялі, што сабака «даўно тут цягаецца», яго спрабавалі прагнаць, але ў таго не было сіл нават адбегчы...

Такім чынам Пона апынулася сярод іншых сабак прытулку.

Пона — інтэлігентная і далікатная паненка дваранскіх каранёў. Метыс нямецкай аўчаркі, але значна меншых памераў.
Маладая прыгажуня, актыўная, дапытлівая, лагодная і вясёлая, хаця спачатку можа быць крыху нясмелай.
Любіць кампанію іншых сабак, але не ўсіх — Пона бывае пераборлівай. Вялікую асалоду ёй прыносяць паходы на вадаём — Пона з тых сабак, якія любяць плаваць і весела гойсаць у пырсках вады. Назіраць за ёю ў такія моманты — сапраўднае шчасце!
Пона марыць пра сваю сям'ю, яна абяцае стаць сапраўдным сябрам, шчыра любіць і абараняць свайго гаспадара, а лепей — гаспадыню.

Стэрылізавана, прышчэплена, апрацавана ад паразітаў. Ёй каля 5 гадоў, у карку 55 см.

Тэлефануйце: + 375 (33) 651-45-32, + 375 (25) 715-48-55 Ганна.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: