Флокі любіць нават тых, хто хацеў яго забіць. Шукаем для яго адказную сям'ю

«Калі не забярэце, мы яго павесім. Ён нам не патрэбны!» — паабяцалі былыя «гаспадары» Валета. Так гэтага сабаку звалі ў мінулым жыцці.


Пражыць пяць напаўгалодных гадоў на паўтараметровым ланцугу ў дзіравай будцы — зусім нявесела. Але нават гэтыя доўгія пяць гадоў не напоўнілі яго злосцю. Цяжка ўявіць, як мог жыць гэты пяшчотны сабака без самай простай чалавечай ласкi.


Напэўна менавіта таму ён з захапленнем успрымае любую ўвагу да сябе! Няхай гэта будзе прагулка, талерка ежы, ласкавыя абдымкі або знаёмства з новымі людзьмі...


Ён заўсёды любіў сваіх гаспадароў. А яны хацелі яго забіць...


Флокі ўжо цалкам адаптаваўся да нармальнага жыцця і гатовы для любых умоў: кватэра або прыватны дом. Але не на ланцуг, вядома.


Апрацаваны ад паразітаў, стэрылізаваны, прывучаны да двухразовага выгулу.


Сябруе з катамі і сабачкамі. Абсалютна няма праблем з кормам. Добры і бяскрыўдны сабака, які вельмі любіць жыццё.


Калі вы хочаце знайсці вернага сябра, ласкавага, далікатнага кампаньёна, то гэта ён.

+375 (44) 726-97-44 Вольга.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: