Шукаем добрага і адказнага гаспадара для Б'ёрна

Гэты прыгажун нарадзіўся і прапісаўся на тэрыторыі аднаго з сталічных прадпрыемстваў. Працоўныя падкормлівалі яго, часам чухалі за вушкам. Але такі кватарант, відаць, не надта падабаўся кіраўніцтву, і на ката выклікалі адлоў.

Некалькі разоў на прадпрыемства прыязджалі лаўцы з сачкамі, і штораз кот... знікаў. А потым аб'яўляўся зноў.
Вядома, што такія «кошкі-мышкі» не маглі працягвацца доўга, і адзін з працаўнікоў звярнуўся па дапамогу да знаёмай валанцёркі.

Так у жыцці Б'ёрна пачаўся новы этап.


Б'ёрну каля трох гадоў. Ён здаровы і спакладаны. Той, хто яго возьме, атрымае ласкавага, разумнага, выхаванага і крыху сарамлівага члена сям'і.


Ад вас патрабуецца: безумоўнае жаданне завесці гадаванца і ўсведамленне адказнасці за яго, належны догляд і, вядома ж, любоў.


Калі вы такі, то тэлефануйце: разам з Б'ёрнам вы атрымаеце радасць, пяшчоту і фантан станоўчых эмоцый у адной кацінай мордзе!

+ 79817742251 Алена (ТОЛЬКІ вайбер або пс)
+ 375295087922 Юлія (не бяру — смс, ператэлефаную).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: