Тэхасу патрэбны сябра і кампаньён для прагулак

Зусім знясілены і абязводжаны ён прыйшоў на лай сабак да дома пад Радашковічамі. Нібыта ведаў, што тут яго прымуць і дапамогуць. Пазней высветлілася, што сабака — прыхільнік жыцця ў доме, ісці ў будку ён не захацеў.

Тэхас — малады сабака, заходне-сібірская лайка. Паслухмяны і прыязны, адгукаецца на покліч, па камандзе кладзецца і садзіцца, акуратны — дома з ім вельмі камфортна!


Зусім абыякавы да курэй і не крыўдзіць котак у доме. Есць і сухі корм, і кашу з мясам. Спакойна купаецца ў ванне і цярплівы пры вычэсванні.


Апрацаваны ад глістоў і блох з кляшчамі, рыхтуецца да вакцынацыі.


Лепш за ўсё пасуе сям'і з уласным домам або ў кватэру з доўгім шпацырамі па наваколлі.

+375 (25) 657-03-47 Наталля
+375 (29) 121-31-18 Любоў Іванаўна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: