Тэрмінова шукаем дом для мілай і цікаўнай Варвары!

Шчанё, прывязанае вяроўкай да слупа на прыпынку транспарту, чакала. Малая не разумела, што гэта? Частка нейкай новай гульні? І куды знік гаспадар? Але яна цярпліва чакала, што хутка яе адвяжуць, можна будзе зноў скакаць па сваіх дзіцячых справах, а потым спаць ва ўтульным цёплым куточку.


Але час ішоў, мінакі беглі па сваіх справах і не звярталі ўвагі на маленькую істоту. Бліжэй да вечара хтосьці распавёў пра шчанюка валанцёрцы, і та адразу пабегла ратаваць гаротнае дзіцяці.
Малая ўжо стамілася і толькі ляжала, пабліскваючы пацерками вачэй.


Зараз Варвары тэрмінова патрэбны дом! Дзяўчынцы каля 3,5 месяцаў. А Варварай назвалі, бо надта актыўна цікавіцца ўсім, што адбываецца навокал.

Вельмі гуллівая, вясёлая, добрая. З дзецьмі ладзіць. Да коткі цікаўнасці не мае, з іншымі сабакамі кантактуе нармальна.


Ходзіць на пялёнку. Выгул 3 разы на дзень, і яна вельмі чакае прагулак.
Есць сухі корм, паважае тваражок. Ноччу спіць добра. Апрацавана ад глістоў, кляшчоў і блох. Была ў ветэрынара: здаровая.

Прыгледзьцеся да мілага шчаня і тэлефануйце: +375 (29) 671-25-47 Юлія (ёсць Viber).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: