Трэба ратаваць малых!

На гэтых смешных пухнацікаў выпадкова натрапіў Сяржук Стрыбульскі ў лесе пад Мінскам, недалёка ад пасёлка "Сосны". Ажно дзевяць хвастоў: рудыя, шэрыя і ў плямах з белым. Малыя былі зусім адны — дарослых сабак побач няма, што з мамай — невядома. 

Пра гэта хлопец напісаў у сябе ў фэйсбуку. Ён не змог забраць да сябе ўсю зграю, пакінуў шчанюкоў там, дзе знайшоў, але рэгулярна наведваў, каб пакарміць.

Здавалася, малыя ў адноснай бяспецы, бо яны далёка не адыходзілі ад свайго сховішча. Але праз некалькі дзён адзін шчанюк быў знойдзены загінулым, лёс яшчэ аднаго невядомы...

Малых трэба тэрмінова ратаваць. Хоць на часовую ператрымку! Травеньскія ночы сёлета зусім не цёплыя, зноў жа — кляшчы. Пагроз для такіх малеч дастаткова!

Сабакі кантактныя, ідуць да людзей.


Зразумела, што малыя не апрацаваны ад паразітаў, не маюць прышчэпак, магчыма, ім патрабуецца медычная дапамога, але калі вы можаце хоць нечым дапамагчы — патэлефануйце, калі ласка: +375 29 6921232, Сяржук.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: