У Місі тры лапкі, але ёй не патрэбна шкадаванне, ёй патрэбна любоў!

Місі была звычайнай чорнай коткай, якіх шмат на вуліцы. Цяжка, нават немагчыма адказаць на пытанне — каго і як яна так пакрыўдзіла. 
Валанцёры знайшлі Місі ў вельмі цяжкім стане. Вялікая частка яе скуры была моцна пашкоджана. Ветэрынары пазней паведамілі, што гэта моцны хімічны апёк і сама яна яго атрымаць практычна не магла.


Доўгі час лячэння, ампутацыя лапкі, няўдалая спроба ўладкавання ў сям'ю — усё гэта таксама пра Місі.


Місі ўсяго каля двух гадоў, стэрылізавана, трушчыць сухі корм і прэсервы, у латок ходзіць без прамашкі. Па характары не смяльчак, і гэта можна зразумець, але час, ласка і смачняшкі — і вы трапілі на бясконцы мур-мур!


У Місі тры лапкі, і гэта наогул яе ніяк не напружвае, не бянтэжыць і не турбуе — ёй, сапраўды, не патрэбна шкадаванне, ёй патрэбен чалавек, які нават у самым страшным сне не ўявіць, што гэтым вачам можна здрадзіць!


Каб пазнаёміцца з Місі бліжэй, тэлефануйце:

+375 (44) 751-13-51 Варвара

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: