Васька — універсальны кот-муркот

Ваську зусім малым 2-месячным кацянём знайшлі на вуліцы мінулай восенню. Ён быў у жудасным стане, але валанцёры зрабілі ўсё магчымае, каб Ваську выратаваць. Праз інфекцыю пацярпелі вочкі, але цяпер яны здаровыя.


Васька — гэта не кот, а КОТ! Прычым, мурлыка.

Звышкантактны і ласкавы, актыўны — Васька будзе дапамагаць вам працаваць за кампутарам, выбіраць вопратку, прыбірацца ў хаце, гатаваць ежу. А яшчэ ён умее цалавацца і нават злёгку пакусваць чалавека за нос ад лішку пачуццяў.


Любіць спаць побач з ноўтбукам або на каленях пакуль вы працуеце, ахвотна падстаўляе жывоцік для пачасух і ўдзячна муркоча.


Ваську каля 10 месяцаў. Ён прышчэплены і спакладаны.


Есць сухі корм і натуралку, любіць курыны булён. Паважае таксама садавіну, гародніну і крупы: агуркі, бульба, перац, хурму, грушы, вінаград, цытрусавыя, грэчку, аўсянку.

+375(44) 741-85-02 Галіна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: