Ваш коцік сумуе? Пупс стане яго сябрам!

Пупса знайшлі мінулым летам. Ён проста выбег з-пад суседняй машыны, гучна закрычаў і схаваўся зноў.

Агляд машыны даў плён — маленькі ваўняны камячок сядзеў на коле і пры набліжэнні рукі крычаў яшчэ гучней і нават спрабаваў шыпець.

Выглядаў ён жахліва: вочы заплылі гноем, нос у соплях, а блыхі на ім, здаецца, важылі больш, чым само кацянё.
Пакінуць малога было немагчыма, і пачаўся доўгі шлях да папраўкі. Некалькі лекараў, шмат лекаў. Быццам, усё наладзілася, але праз час рэцыдыў, і зноў па коле.

Фух, ачуняў!


Пупсу прыкладна 9 месяцаў.

Вочы яму выратавалі, праўда, на жаль, на адно вока ён сляпы. Але гэта не перашкаджае яму быць актыўным, гуллівым, ласкавым і вельмі таварыскім.


Коцік здаровы, спакладаны, латок на «ўра», кіпцяточка — таксама.

У Пупса ёсць асаблівасць — ён вельмі любіць кампанію іншых катоў, таму хацелася б, каб ён быў не адзіным катом у сям'і.


Калі Пупс вам спадабаўся, тэлефануйце: +375 (29) 502-03-72 Юлія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: