Вялікі, добры і надзейны Лёва

Лёва з'явіўся ніадкуль ля адной вёскі побач з МІнскам. Верагодна, яго проста выкінулі. Валанцёрка яго заўважыла, але на той момант браць яго не было куды. Сабаку падкормлівалі, людзей ён не баяўся. А праз тыдзень Лёву знайшлі са складаным пераломам лапы. Варыянтаў не было — Лёву павезлі ў МІнск на аперацыю.


Лёву прыкладна два гады. Ён вялікі і добры, выдатны ахоўнік, любіць дзяцей, праўда, не вельмі любіць катоў і незнаёмых сабак, але Лёва не першы такі. Тым больш, усё гэта карэктуецца пры жаданні!
Жыць можа і ў вальеры, і ў кватэры, да выгулу прывучаны, у дрэнных паводзінах не заўважаны.


У Лёвы ўжо былі людзі, якія хацелі яго ўзяць, але потым неяк ужо не хацелі, потым зноў хацелі, потым зноў не... Людзі, дараженькія, ну так нельга, ён жа не цацка!


Мы шукаем для Лёвы надзейных людзей, якія не кінуць і не перадумаюць, для якіх сабака — гэта сябра і частка сям'і, а не "каб мала еў і многа гаўкаў".


Калі вы адчуваеце, што Лёва — ваш сабака, калі ласка, тэлефануйце / пішыце:

+375 (44) 702-06-81 Іна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: