Вясёлая гарэзніца Мышка стане вашым сябрам

Невядома як маленькі сабачка апынуўся на прыпынку міжгародняга аўтобуса ў Мінскім раёне. Вельмі худая, асцярожная, яна сядзела там некалькі тыдняў...


Рэдкія пасажыры пакідалі ёй нейкі харч, але такое суседства падабалася не ўсім. Урэшце Мышка трапіла да валанцёраў.

Зараз Мышка — гарэзніца яшчэ тая. Ганяецца за мячыкам, скача да неба і з радасцю нясецца насустрач людзям.


Дзяўчынка расце хутка, не паспелі вокам міргнуць, а яна ўжо зграбная прыгажуня.


Шукаем дом для Мышкі — цёплы і ўтульны, для шчаслівага і доўгага жыцця, каб у ім абагрэлі, прылашчылі, кінулі мячык, далі ласунак — бо што яшчэ трэба для шчасця сабаку? Узамен яна назаўжды стане вашым самым адданым сябрам.


Мышцы 7 месяцаў, абяцае быць сярэдняга памеру, прышчэпленая, апрацавана ад усіх паразітаў, стэрылізавана і абсалютна здаровая. Есць усё з вялікім апетытам.

Калі вам спадабалася Мышка — тэлефануйце: Настасся: +375293267627, Ірына: +375296941493

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: