Вясёлы пушысцік Спонж і джэнтэльмен Томас чакаюць вас!

Томас і Спонш — апошнія гадаванцы дзеда Савелія, пра якога мы пісалі раней. Дзе стары падабраў гэтых малых, так і не атрымалася даведацца. З дапамогай валанцёраў кацяняты падраслі і адужэлі.

Такім чынам, знаёмцеся: элегантны джэнтльмен Томас і абаяльны пушысцік Спонж.





Зараз малым паўгода. Гэта гуллівыя, ласкавыя, вельмі кемлівыя хлапчукі. Здаровыя. Выдатна ладзяць з іншымі катамі.


Трапна карыстаюцца латочкам, з задавальненнем хрумсцяць сухім кормам і мараць нарэшце сустрэць сваіх гаспадароў.

Томас і Спонжык зараз рыхтуюцца да прышчэпак. Будучым гаспадарам дапаможам з стэрылізацыяй катоў.

Калі вас зачаравалі Томас ці Спонж (а, мо, і абодва разам?), тэлефануйце: +375 29 6681799, Ксенія

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: