Вясёлыя «Сервантэсы» хочуць дадому (Дома!)

Жнівеньскай раніцай супрацоўнікі адной з мінскіх цырульняў былі вельмі здзіўлены, калі прыйшлі на працу. Каля ўвахода стаяла невялікая скрынка, з якой даносілася ціхае мяўканне. Калі каробку адчынілі, то з яе вышмыгнулі трое маленькіх напужаных кацянят. Хто іх там пакінуў — амаль як заўсёды засталося тайнай.

Адно кацянё адразу паехала жыць да супрацоўніцы цырульні, а двое схаваліся ў падвале. Праз некалькі дзён падвал затапіла і такім чынам малыя трапілі да валанцёркі. Месца ў яе дома не хапала зусім і кацянята размясціліся ў старым серванце, адразу атрымаўшы мянушку «Сервантэсы».


Зараз дзяўчынкам прыкладна па 5 месяцаў. Кіра і Кора ласкавыя, гуллівыя, вясёлыя і таварыскія.
Выдатна ўпішуцца ў сем'і з дзецьмі, не дадуць нікому сумаваць і пры гэтым падораць сваім гаспадарам мора пяшчоты і ласкі.

Яны прышпілены і апрацаваны ад паразітаў. 

Кіра і Кора Сервантэсы чакаюць самых лепшых ручак! Калі гэта вы, тэлефануйце: +375297745857, Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: