Вяснушкін-паскакушкін: смешная і кранальная малеча шукае дом

Шчыльна завязаны пакет з нованароджанымі кацянятамі знайшла ў лесапаласе дзяўчына, калі гуляла са сваім сабакам. Пакет пішчаў, малыя адчайна хацелі жыць.


Гадаваць нованароджаных кацянят справа вельмі складаная. Але здарыўся цуд: амаль у той жа дзень валанцёры атрымалі інфармацыю, што знойдзена котачка, якая корміць двух сваіх малых ў вентыляцыйнай адтуліне шматпавярховіка. Так вось зоркі сышліся, і котка з двума роднымі дзеткамі паехала ў часовы дом да падабраных кацянят. І аказалася цудоўнай мамай — яна прыняла малых як родных.

Знаёмцеся, гэта — Вяснушкін, адзін з родных кацянят маці-гераіні. Яго брат ужо знайшоў сваю сям“ю, спадзяемся, Вяснушкіну таксама доўга чакаць не давядзецца.


Яму ўжо 2 месяцы, з латочкам ён спраўляецца на выдатна, здаровы і актыўны.


Афарбоўка ў Вяснушкіна даволі пацешная, быццам хтосьці спехам правёў пэндзлікам па яго спіне.


Малеча вельмі мілы і кранальны, цалкам гатовы ехаць у новы дом і радаваць сваіх гаспадароў.
Калі вы гатовыя прыняць Вяснушкіна ў сваю сям'ю — тэлефануйце!

+375 (29) 634-42-24 Ірына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: