З Арнольдам не засумуеш! Ён — ідэальны кот-кампаньён

Лістападаўскім вечарам у адным з двароў мінскай Серабранкі з'явіўся малы кот. Даверліва падбягаў да людзей, спрабаваў пацерціся аб ногі. Ён быў зусім не дзікі, і вельмі хацеў дадому ў цёплы кут. У адной з маладых жыхарак сэрца не вытрымала, і шчаслівае кацяня паехала на ператрымку ў суседні дом.

Знаёмцеся — Арнольд. Пухнаты падапечны аказауўся шыкоўным, прыгожым, ласкавым, гарэзным і проста выдатным катом.


З першага дня латок быў засвоены на 100%, з кіпцяточкай пасябравалі «на ўра».


Хлапчук з добрым апетытам, сябруе з пухнатымі калегамі, цікаўны, любіць складаць кампанію пры мыцці посуду і іншых чалавечых справах, вядома, любіць ласку, песціцца і шмат пагуляць.


Арнольдзіку каля года. Спакладаны, здаровы, вельмі вясёлы, паспяхова перанёс аперацыю па выдаленні невялікай грыжы, якая выявілася пасля бяздомнага падарожжа.


Хочаце пасябраваць з Арнольдам? Тэлефануйце: +375(29) 757-13-00 Вольга.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: