З Мялісай вы забудзецеся на сум і адзіноту

Гэтую прыгажуню знайшлі прывязанай да дрэва ля дарогі. Хтосьці вось такім жорсткім чынам выкрасліў яе з свайго жыцця. Ёй не пакінулі ні ежы, ні міскі з вадой. А яна чакала, што за ёй вернуцца, не разумеючы, што вырачана на смерць.


Мялісе 1,5 года, 50 см у карку.

Нягледзячы на суровы досвед, гэта вельмі ласкавая дзяўчынка. Не агрэсіўная і з іншымі сабакамі.


Мяліса — будзе вернай сяброўкай і кампаньёнам добраму чалавеку. Радасна сустрэне ўвечары ў хаце, на прагулцы будзе весела скакаць, пацешна віляючы шыкоўным хвастом.
З ёй вы забудзецеся на смутак, сум і адзіноту.


Толькі дайце ёй успомніць, як гэта — мець таго, хто цябе любіць...

+375 (29) 627-62-69 Ірына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: