З Шэры ў вашым доме заўсёды будзе любоў і цяпло

Гісторыя Шэры падобная на шмат іншых. Нараджэнне на вуліцы, дзяцінства ў пошуках ежы, штодзень барацьба за выжыванне. Адлоў і чаканне смерці. Абарваць маленькае жыццё не далі валанцёры. Зараз Шэры чакае свайго чалавека.

Шэры вельмі добры, эмацыйна цёплы і ласкавы сабака. Такіх сустрэнеш не часта.


Трохі нясмелая з незнаёмымі людзьмі. Але калі вы станеце для яе сваім, убачыце, што маленькае сэрца Шэры поўнае самых выдатных сабачых якасцяў.


З ёй у вашым доме будзе заўсёды прысутнічаць любоў і цяпло. А ці не гэта самае галоўнае ў жыцці?


Ладная дзяўчынка з чароўным хвосцікам-абаранкам і смешнымі вушкамі з поспехам навучаецца ўсім асноўным сабачым правілам паводзінаў.


Шэры марыць знайсці найлепшага гаспадара, дарыць яму сваю любоў і вернасць.

Здаровая, прышчэпленая, стэрылізавана, каля 3 гадоў, у карку каля 50 см.


Шэры шукае кватэру або прыватны дом, з пражываннем у доме (не на ланцугу!). Тэлефануйце: +375 (44) 547-38-39, Людміла.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: