З Вікі вы сумаваць не будзеце!

Гісторыя Вікі вельмі звычайная. Аднойчы сабака стаў непатрэбны: можа не спраўдзіліся чаканні гаспадароў ці проста надакучыла жывое актыўнае шчанё, але ў выніку малая апынулася на вуліцы. На шчасце, на яе шляху сустрэліся валанцёры.



Віккі — цудоўная дзяўчынка. Ёй каля 6 месяцаў. Малая прышчэпленая і мае пашпарт.

Яна фантастычна прыгожая і знешне, і па характары. Вікі вельмі добразычлівая — стане выдатным сябрам і кампаньёнам. А яшчэ ў ёй шмат энергіі: любіць гуляць, бегаць, паваляцца на траўцы!


Вікі любіць паездкі ў машыне, выдатна ходзіць на павадку, ведае каманды. 


Віккі вельмі хоча дадому і спадзяецца знайсці гаспадара, які будзе любіць яе і клапаціцца.


Аддаецца па дамове ў адказныя рукі, у кватэру ці прыватны дом. Не на ланцуг! Дапамогу ў стэрылізацыі гарантуем.

+375 (29) 694-14-93 Ірына.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: