Зайчык Айк шукае актыўную сям'ю

Айк жыў на вуліцы ў адным з мінскіх мікрараёнаў. Яго падкормлівалі жыхары, з сабакам любілі гуляцца дзеці. Але камусьці такое суседства не падабалася, і на Айка выклікалі адлоў. Сабака не адчуў небяспекі і даверліва падбег да мужчыны з сеткай...


Айк падобны на зайчанё. І справа не толькі ў пацешных вушках, якія элегантна тырчаць уверх. Ён сапраўдны зайчык — пяшчотны, прыязны, вясёлы скакун.


Айк зусім малады і поўны энергіі. У гэтым сабаку невялікага расточку хаваецца велізарны запас любові, і ён з радасцю гатовы дзяліцца ёю.


Здаровы, прышчэплены і апрацаваны ад паразітаў, спакладаны. Яму 2,5 гады, у карку каля 47 см.


Шукае актыўную сям'ю, якая зможа вырасціць з яго «прыстойнага» сабаку, бо ўсе задаткі для гэтага пры ім.


Тэлефануйце: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: