Заза — пухнаты цуд з бурштынавымі вачыма

Цяжка ўявіць, што літаральна пару месяцаў таму гэтая прыгажуня была проста брудным камяком. У цяжкім стане яе ўбачыла валанцёрка ля пад'езда побач з акенцам у сутарэнні. А ўнутры знайшла яшчэ адно кацяня.


Малых адмылі, паказалі ветэрынару, выканалі ўсе яго прызначэнні. Гаспадары для браціка Зазы знайшліся хутка.

Заза — шустрая, гуллівая, хуткая і вельмі цікаўная.
Любіць пачасункі, абдымацца, удзячна муркоча за любую ўвагу.

Узрост 5 месяцаў, латок і кіпцяточка — на выдатна.


Вырасце ў вельмі пушыстую даўгашэрсную котку афарбоўкі «спецыя» з сівізной (як быццам улезла ў муку) з шыкоўнымі бурштынавымі вачыма.


Есць сухі корм для кацянятаў.


Апрацавана ад усяго, ад чаго можна апрацаваць. Пачата вакцынацыя, у новы дом паедзе пасля стэрылізацыі.


Аддаецца ў дар, па дамове (з ненадакучлівым адсочваннем лёсу) дарослым і адказным людзям без маленькіх дзяцей, матэрыяльных і жыллёвых праблем — у якасці члена сям'і, без самавыгула, не ў вёску.


З-за падвышанай схільнасці да скокаў кацяняці на вокнах неабходна наяўнасць маскітнай сеткі.

+375 (29) 603-78-18 Вольга (з-за працы магу не адказаць, звяжыцеся са мной па Viber або Telegram, калі ласка).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: