Зефірка — салодкая і ўтульная котачка

Маладую котку выкінулі на вуліцу. На жаль, такое здараецца ўсё часцей. Прычыны самыя розныя — надакучыла, вельмі бойкая, пашкодзіла падлогу ці канапу... Не пашанцавала і гэтай красуні.

Зефірка зусім маладая, ёй няма і года. І яна не развучылася давяраць чалавеку.


Вельмі добрая і ласкавая. Любіць гуляць з банцікамі, мячыкамі, мышкамі. Зефірка ахайная, прывучана да латка, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана.


Паглядзіце, магчыма, менавіта Зефірка зробіць вашае жыццё больш радасным? Яна будзе дарыць вам сваю любоў і кожны вечар сустракаць пасля працы. Гэта ж так добра, калі дома цябе хтосьці чакае!

Толькі ў адказныя рукі.

+ 375 (29) 862-19-05 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: