Знаёмцеся — Марсэль! Ён проста ідэальны

Халодным кастрычніцкім ранкам адзін з жыхароў Мінска збіраўся на працу. Выйшаў з дому, сеў у аўтамабіль, завёў рухавік. І раптам пачуў дзікі крык. Заглушыў, адкрыў капот і аслупянеў — на яго глядзела і крычала малое акрываўленае кацяня...

Падчас халадоў такое не рэдкасць. Беспрытульныя коткі забіраюцца ўнутр машынаў, каб пагрэцца. У выніку многія гінуць. Гэтаму пашанцавала. Мужчына адвёз кацяня ў клініку, адтуль Марсэль трапіў да валанцёраў.

Марсэль — пухнаты прыгажун, які можа сагрэць ужо толькі адным сваім выглядам.


Коцік вельмі прыязны і кампанейскі, ён добра ладзіць не толькі з іншымі катамі, але і з сабакамі.
Таксама з задавальненнем будзе дапамагаць вам па гаспадарцы: можа кантраляваць працэс ці проста быць побач.


Гуллівы, энергічны і разам з тым неверагодна ласкавы, кранальны і ўважлівы, Марсэль стане выдатным сябрам. Вы не паверыце, але ён проста ідэальны!


Марсэлю каля шасці месяцаў, ён прышчэплены і прывучаны да латка.


Тэлефануйце і прыходзьце знаёміцца, Марсэль вельмі чакае! +375(29) 610-00-92 Святлана.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: