Выратуй жыццё!
Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.
Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Джына — народжаная на вуліцы, прызначана для дома

Маленькі Анёлак шукае свой дом
Часам здаецца, што свет канчаткова звар'яцеў. Людзі не думаюць пра наступствы сваіх учынкаў. У Мінску на Ігуменскім тракце насупраць царквы кацянё выкінулі наўпрост на праезную частку. Кажуць, у котак дзевяць жыццяў. Адно з іх выратавалі літаральна за імгненне да наезду аўто.

Сэм — сабака і для канапы, і для аховы!
Увесну ля Цны з'явіліся два невялікіх шчанюка. Да людзей не падыходзілі, дзічыліся. Валанцёрка амаль два тыдні кожны дзень па кроку-другому падыходзіла да іх з пачастункам, пакуль нарэшце не атрымалася заманіць абодвух на двор прыватнага дома. На наступны дзень малым надзелі аброжкі і яшчэ праз дзень адбыўся цуд.

Сцёпа — сабака для тых, хто хоча спазнаць дзэн
Гэтага прывабнага сабаку валанцёры знайшлі ў Бараўлянах. Ён быў без аброжка і ланцужка не ведаў. Пры гэтым добра выконваў каманды: сядзець, дай лапу. Хутчэй за ўсё ў яго калісьці быў дом, але штосьці пайшло не так.

Карамелька — акіян пазітыву і радасці

Марта ўмее быць шчаслівай, нягледзячы на боль і пакуты. Абноўлена: дома!
Сумную гісторыю Марты мы распавядалі. Котачцы не пашанцавала: яна жыла ў алкаголікаў, якія здзекваліся над ёй, не кармілі. А на пачатку сакавіка Марту моцна збілі і выкінулі паміраць у пад'езд. Марта амаль нічога не бачыла праз ацёкі, пакутвала ад моцнага болю, але ўсё роўна цягнулася да людзей...

Трохколерная Мышка прынясе шчасце!
Сціплая котка жыла каля пад'езду. Жыхары лаяльна ставіліся да яе і нават падкормлівалі. Але камусьці яна стала нечым перашкаджаць: котка раптам пачала кульгаць, баяцца людзей. Аднойчы нейкі малады хлопец пнуў яе нагой і збег. Жыхары звярнуліся да валанцёраў і тыя вырашылі забраць котку, пакуль не стала позна.

Вяснушкін-паскакушкін: смешная і кранальная малеча шукае дом
Шчыльна завязаны пакет з нованароджанымі кацянятамі знайшла ў лесапаласе дзяўчына, калі гуляла са сваім сабакам. Пакет пішчаў, малыя адчайна хацелі жыць.

Розачка — ласкавая, выхаваная і незаслужана самотная
Розачка трапіла да валанцёраў каля года таму. Проста падышла да адной з жанчын і ўткнулася галавой у яе калені, а потым разважліва пайшла побач. Сабаку не адштурхнулі, а ў валанцераў стала на адзін хвост болей.

Неверагодна мілая Афіна ўпрыгожыць вашае жыццё
Афіне было каля 10 месяцаў калі яе выкінулі ў полі. Перапужаная малая мёрзла, галадала, але нікуды не сыходзіла, бо з надзеяй чакала, што людзі за ёй вернуцца. Там яе, знясіленую ад голаду, знайшлі валанцёры.

Пэні — радасць і пяшчота

Флокі любіць нават тых, хто хацеў яго забіць. Шукаем для яго адказную сям'ю

Паліна — сабака, у якога залатое не толькі сэрца
Ёсць сабакі, у якіх усё выдатна: і душа, і цела і характар. Але свой чалавек чамусьці ніяк не знаходзіцца. Такая і Полі. Паліна.

Фрося ўжо не блукае, але свайго дома ў яе па-ранейшаму няма. Знойдзем?
Фросю знайшлі ў мінскай Веснянцы. Наяўнасць аброжка і добразычлівасць да людзей сведчылі аб хатнім мінулым гэтага цудоўнага сабакі.

Маленькай Габі патрэбны дом!

Лілі — вушастае шчасце з залатым характарам
Лілі — сястрычка Балі, гісторыю якой мы распавядалі. Дзяўчынкі разам перажывалі нягоды, ратаваліся ад сетак адлоўшчыкаў. Разам трапілі на ператрымку, дзе спяць на канапе, гуляюцца з іншымі сабакамі і ўжо забыліся на ўсе папярэднія беды.

Трэба ратаваць малых!
На гэтых смешных пухнацікаў выпадкова натрапіў Сяржук Стрыбульскі ў лесе пад Мінскам, недалёка ад пасёлка "Сосны". Ажно дзевяць хвастоў: рудыя, шэрыя і ў плямах з белым. Малыя былі зусім адны — дарослых сабак побач няма, што з мамай — невядома.

Рэй у пошуках дома
У гэтага выдатнага хлопца некалі быў свой чалавек, кут і міска з ежай. Але гаспадар памёр, а ягоным сваякам сабака быў не патрэбны. Яны і прывезлі яго ўсыпіць. На шчасце, ветэрынар не змог забіць сабаку. Так Рэй трапіў на ператрымку да валанцёраў.

Нэя — ласкавая таўстушка, якой патрэбны любоў, клопат і бяспека
Класічная дваровая котка. Нарадзілася і жыла ў сутарэнні, ела што добрыя людзі пакідалі. Але раптам жыхары дома даведаліся, што заўтра за катамі прыедзе адлоў. Хвастатых трэба было ратаваць. Так Нэя апынулася на ператрымцы у адной з жыхарак.

Балі — сабака-задзірака. Але вельмі ласкавая і разумная
Двух шчанюкоў-падлеткаў выкінулі ў вёсцы пад Мінскам. Малых падкормлівалі мясцовыя жыхары, так і перазімавалі. Прыйшла вясна, і падрослыя сабакі сталі перашкаджаць дачнікам. За імі нават прыязджаў адлоў, але, на шчасце, злавіць сабак не атрымалася.