12 студзеня павышаецца кошт аўтамабільнага паліва

Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрну «Белнафтахім».
Аўтамабільнае паліва з 12 студзеня 2020 года ізноў даражэе на 1 капейку. Цяпер кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубль 66 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубль 76 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубль 98 капеек, ДТ — 1 рубль 76 капеек.

У 2019 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павялічваліся 28 разоў. У 2018 годзе адпаведны паказнік склаў 27 разоў. Павелічэнне коштаў 12 студзеня ўжо другое ў бягучым годзе.

«Белнафтахім» тлумачыць павелічэнне кошту паліва ростам цаны на нафту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: