4 мая зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Ужо 13-ты раз ад пачатку года

З 4 мая ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічыліся на 1 капейку, паведамілі ў «Белнафтахіме». Гэта ўжо трынаццатае падаражэнне ў 2021 годзе.

Цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 83 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 93 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 15 капеек, дызелю — 1 рубель 93 капейкі.

Апошні раз цэны павышалі тыдзень таму — 27 красавіка. Дызель і бензіны тады падаражэлі таксама на 1 капейку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: