50 тысяч долараў на абслугоўванне абсталявання і «Мінск-Арэны». Чарговыя кошты праўладнага форуму

Стала вядома, колькі грошай і з якіх крыніц выдаткавалі на праўладны жаночы форум у Мінску, паведамляе FINANCE.TUT.BY
Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BYЧитать полностью:  https://finance.tut.by/news701382.html

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Читать полностью: https://finance.tut.by/news701382.html



На сайце нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн з'явілася інфармацыя пра дзяржзакупкі для гэтага канцэрту. Агульная арыенціровачны сума — 146, 5 тысячы рублёў. Крыніца фінансавання-бюджэтныя сродкі.

Гэтыя грошы прызначаліся для абслугоўвання абсталявання і "Мінск-Арэны", а таксама на працу тэхнічнага дырэктара і аператара асвятляльнага абсталявання. Пры гэтым самі абсталяванне і канцэртная пляцоўка, мяркуючы па дзяржзакупках, падаваліся бязвыплатна.

Заказчыкам гэтай дзяржзакупкі выступала Дзяржаўная ўстанова "Мінскканцэрт". У арганізацыі распавялі, што адказвалі за тэхнічную частку канцэрта — абсталяванне, пляцоўку на «Мінск-Арэне».

Мяркуючы па інфармацыі з дзяржзакупкі, абсталяванне, за якое адказваў Палац Рэспублікі, падавалася пад жаночы форум бязвыплатна. Па некаторай інфармацыі, як мінімум частка абсталявання таксама падавала іншая кампанія. На абслугоўванне бязвыплатна перададзенага абсталявання вылучалася сума ў 99,6 тысячы рублёў.

На абслугоўванне бязвыплатна перададзенага абсталявання і памяшканняў «Мінск-Арэны " была закладзена сума ў 44,3 тысячы рублёў (з акругленнем).

У "Мінскканцэрце" растлумачылі, што гэтыя грошы прызначаліся ў тым ліку на аплату спажытай электраэнергіі на "Мінск-Арэне", перавозку абсталявання, аплату працы тых, хто ўсім гэтым займаўся.

Дзяржзакупка таксама планавала аплату тэхнічнаму дырэктару (мяркуючы па ўсім, гэтую працу выконваў як фізасоба Сяргей Кабыка). Сума: 2350 рублёў. Таксама была прадугледжана аплата працы аператара асвятляльнага абсталявання (выконваў, мяркуючы па заяўцы, індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Бобель), сума: 230 рублёў.

Агульная сума па ўсіх пазіцыях-146 тысяч 483 рублі 24 капейкі. У "Мінскканцэрце" ўдакладнілі, што гэтая сума арыенціровачная. Па факце выканання работы яна можа адрознівацца.

Нагадаем, раней мы пісалі пра тое, колькі грошай маглі выдаткаваць на дастаўку ўдзельніц форуму да Менска і назад (у некаторых выпадках транспарт таксама шукалі праз размяшчэнне заяўкі на дзяржзакупку) , на ганарары запрошаным артыстам, на куплю сцягоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: