91 кіламетр Прыпяці не будуць здаваць у арэнду

Раку Прыпяць не будуць здаваць у арэнду Мазырскаму таварыству рыбаловаў і паляўнічых.
Здымак parohodstvo.by

Здымак parohodstvo.by



Пра такое рашэнне карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі ў Мазырскім раённым выканаўчым камітэце, які праводзіў аўкцыён па здачы ракі ў арэнду.

Супрацоўніца Мазырскага райвыканама: “Здаваць Прыпяць у арэнду не будуць. Гэта дакладна. Гомельскі аблвыканкам адмовіўся ад такой ідэі”.

Раней кіраўнік краіны падпісаў указ, які забараняе здаваць у арэнду рэкі і азёры. Мазырскае таварыства рыбаловаў і паляўнічых усё адно падало дакументы, каб улады разгледзелі такую магчымасць.

Мясцовыя рыбаловы былі супраць, каб Прыпяць здавалі ў арэнду. Акрамя таго, яны зладзілі шэраг акцый, каб дамову на арэнду не падпісалі.

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: