Абнавілі 7-гадовы мінімум: беларусы зноў выносяць валютныя ўклады з банкаў

У студзені 2021-га беларусы зноў пачалі забіраць уклады (у асноўным валютныя) з банкаўскай сістэмы. Пра гэта сведчыць статыстыка Нацыянальнага банка.

Інфаграфіка: Myfin.by

Змены па рублёвых і валютных укладах беларусаў — у інфаграфіцы Myfin.by.

Паводле Нацбанка, на 1 лютага 2021-га адток валютных укладаў, які быў спынены ў мінулым месяцы, зноў аднавіўся. Пры гэтым аб'ём тэрміновых рублёвых укладаў вырас на 66,7 мільёна рублёў, або на 1,47%. Гэта складае ў сярэднім 17,6% гадавых, што нават крыху ніжэй за стаўкі па рублёвых укладах. Гэта можа сведчыць пра непавелічэнне аб'ёмаў новых рублёвых укладаў і прырост толькі за кошт налічэння працэнтаў.

У гэты ж час рэшткі на карт-рахунках і ўкладах да запатрабавання выраслі на 55,2 мільёна рублёў. Гэта пікавае значэнне з верасня 2020-га, але ўсё яшчэ моцна не дацягвае да стандартных значэнняў да жнівеньскіх падзей.

Валютныя ўклады на 1 лютага знізіліся на $ 11,7 мільёна і абнавілі тым самым 7-гадовы мінімум. Усяго з 1 студзеня 2020-га па 1 лютага 2021-га валютныя ўклады фізічных асоб скараціліся на $ 1,7 млрд. з іх тэрміновых укладаў стала на $1,64 млрд менш.

Што ў выніку?

Давер да банкаўскай сістэме, мяркуючы па скарачэнні валютных укладаў, пакуль не аднавілася. Нагадаем, па выніках 2020 года тэрміновыя валютныя ўклады скараціліся на $1,58 мільярда. Значны магутны адток дэпазітаў летам 2020 года вымусіў Нацбанк увесці абмежаванні на прадастаўленне ліквіднасці банкам, каб лішак рублёў не выйшаў на валютны рынак. Гэта прывяло да прыпынення выдачы новых крэдытаў насельніцтву з боку практычна ўсіх банкаў, а стаўкі па рублёвых дэпазітах сталі расці. Таксама Нацбанк вымушаны быў падоўжыць тэрмін абмежаванняў па крэдытаванні да 18 траўня 2021 года.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: