Бязвізавым уездам у Беларусь скарысталіся ўжо амаль 30 000 турыстаў

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і якасці турыстычных паслугаў Мінспорту Ганна Муха, паведамляе tut.by

З Германіі ў Беларусь без візы прыехала каля 4000 чалавек, таксама часта карыстаюцца магчымасцю бязвізавага ўезду палякі ды італьянцы. Амерыканцы ды канадцы, згодна Ганне Мусе, абіраюць камбінаваныя туры, напрыклад, праводзяць чатыры дні ў Беларусі, далей едуць у Польшчу ды іншыя краіны Еўропы.

Агулам ад 12 лютага бязвізам скарысталася 30 000 замежнікаў. Нажаль, чыноўніца адмовілася параўнаць гэтыя лічбы са статыстыкай мінулага году. 

Нагадаем, 12 лютага ў Беларусі запрацаваў бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краін. Скарыстацца гэтай
магчымасцю могуць толькі тыя, хто прылятае ў аэрапорт Мінску на міжнародным рэйсе. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: