Адток капіталу з Беларусі за 11 месяцаў 2020 года дасягнуў $1,7 млрд.

Адток капіталу з Беларусі за 11 месяцаў 2020 года дасягнуў $1,7 млрд., што складае 3,2% ад ВУП.


Для параўнання, за аналагічны перыяд 2019 года быў зафіксаваны прыток капіталу ў выглядзе запазычанняў на знешніх рынках у аб’ёме $1,8 млрд., або тыя ж 3,2% ад ВУП. Такім чынам, толькі за год сітуацыя пагоршылася ўмоўна на $3,5 млрд., піша АФН.

Пра гэта паведамляе Нацбанк РБ са спасылкай на дадзеныя плацежнага балансу краіны.

Аб'ём рэальных прамых інвестыцый за 11 месяцаў 2020 года склаў усяго $200 млн. «Прыток па фінансавым рахунку за кошт паступлення прамых інвестыцый у эканоміку краіны склаў $1,2 млрд., пры гэтым рэінвеставаныя даходы склалі $1 млрд.», — сказана ў справаздачы рэгулятара.

За студзень-лістапад 2020 года сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу склалася адмоўным у памеры $33,9 млн., або 0,1% ад ВУП (студзень-лістапад 2019 года — мінус $0,6 млрд., або 1% ад ВУП. Сальда першасных даходаў за студзень-лістапад 2020 г. сфармавалася з дэфіцытам у памеры $2,5 млрд. (за студзень-лістапад 2019 г. сальда складала мінус $1,7 млрд.).

Па артыкуле «другасныя даходы» сальда сфармавалася станоўчым у суме $0,5 млрд. супраць $0,9 млрд. за студзень-лістапад 2019 года.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: