Air China не верыць у перамогу Мінска над Сovid

Кітайская кампанія Air China падоўжыла прыпыненне палётаў па маршруце Пекін-Мінск-Пекін да 30 лістапада.


Яны былі прыпыненыя ў пачатку месяца пасля выяўлення ў пасажыраў каронавіруса, нагадвае REFORM.by.

Цяпер Дэпартамент грамадзянскай авіяцыі КНР вынес новае рашэнне аб працягу прыпынення з-за дзевяці пацверджаных выпадкаў захворвання Covid-19, выяўленых па прылёце ў пасажыраў рэйса СА722 Мінск-Пекін ад 6 лістапада, паведамляе пасольства Беларусі ў Кітаі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: