Аляксандр Сінкевіч: урад зробіць мінімальныя крокі па лібералізацыі эканомікі, каб атрымаць крэдыт

У Мінску ў пашыраным складзе адбылося пасяджэнне групы дыялогу Міністэрства эканомікі Беларусі, Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банку па абмеркаванні структурных рэформ.



Удзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі бачанне і дзяліліся падыходамі адносна падрыхтоўкі  правядзення структурных рэформ у Беларусі. Незалежны эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч лічыць, што беларускі ўрад будзе рабіць мінімальныя крокі па лібералізацыі сваёй эканомікі, каб толькі атрымаць крэдыты.

— Вядома ж МВФ будзе патрабаваць адпаведных захадаў у бок лібералізацыі эканомікі, у бок жорсткай крэдытна-грашовай палітыкі, таму нейкія захады будуць рабіцца, але роўна настолькі, наколькі гэта патрэбна каб атрымаць крэдыт.

Беларускім бокам быў прэзентаваны план сумесных дзеянняў урада і Нацыянальнага банка па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: