
— На асобных сайтах была інфармацыя, што вы заклікалі да стварэння Агульнанацыянальнага страйкавага камітэта…
— Я не ведаю, адкуль гэтая інфармацыя з’явілася, бо са мной ніхто на гэтую тэму не размаўляў. Усё гэта вельмі дзіўна. Калі ў жніўні, падчас піку пратэснай актыўнасці працоўных, не стварыўся такі агульнанацыянальны камітэт, то хто яго створыць цяпер? Гэта абсалютна не выцякае з той сітуацыі, якую маем сёння. Людзі цяпер самастойна прымаюць рашэнні аб уступленні ў страйк, і гэта кажа пра тое, што гатоўнасць страйкаваць ёсць. Хаця працэс вельмі павольны, бо працоўныя бачаць што агульнацыянальнага страйку не будзе. І безадказна да яго заклікаць. Людзі могуць быць звольнены, ці падвергнуцца іншым формам пераследу.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя